Перамагае той, хто больш гэта хоча
“Віцебск” – “Нёман” – 2: 1 (2: 0, 0: 1, 0: 0)
Шайбы закідвалі:
1: 0 – Эдуард Агееў (Юрый Ільін, Мікіта Ядроец) 05:00
2: 0 – Дзяніс Грыбко (Аляксей Страхаў, Аляксандр Нiкульнiкаў) 10:33
2: 1 – Аляксандр Маляўка (Сяргей Маляўка, Ілля Назаревич) 33:31
А некалькімі днямі раней, “Нёман” ледзь-ледзь вырваў перамогу ў гасцявым матчы супраць “Хiмiк -СКА”. Героем сустрэчы стаў Павел Баярчук, які не толькі зраўняў лік, але і прынёс у канцоўцы сустрэчы перамогу Нёману».
“Хімік-СКА” – “Нёман” – 2: 3 (0: 0, 1: 1, 1: 2)
Шайбы закідвалі:
0: 1 – Сяргей Маляўка (Аляксандр Маляўка) 22:41
1: 1 – Дзяніс Кірпічонак (Данііл Арлоў, Валянцін Эберт) 28:44
2: 1 – Арцём Ляўша (Сяргей Задзяленаў, Дзяніс Кірпічонак) 43:04
2: 2 – Павел Баярчук (Андрэй Коршунаў, Сяргей Хамко) 53:31
2: 3 – Павел Баярчук (Сяргей Багалейша, Сяргей Хамко) 58:13
Турнірная табліца выглядае наступным чынам. “Нёман” з 30 ачкамі дзеліць другое і трэцяе месца з “Гомелем”. А гэтак жа варта заўважыць, што пакуль вяршыню табліцы ўпэўнена трымаюць хакеісты з Салігорску з 35 ачкамі ў актыве. Нагадаем перад “Шахцёрам” пастаўлены высокія мэты.
Але, цікава адбываецца, дзе Шапіра, там і вынік. Сямён Барысавіч сказаў не так даўно вельмі добрую фразу: «Чаму ў гомельскай вобласці могуць і ўтрымліваюць добры клуб, а мінская не можа сабе гэтага дазволіць? Чаму ў гарадзенскай вобласці рыхтуюць каманду, а ў Салігорску нічога падобнага няма?»
Калі Шапіра працаваў у Гродне, клуб не адчуваў ніякіх праблем. Калі чалавек хварэе за від спорту і хоча, каб яго каманды на спартыўных палях былі на вядучых пазіцыях, то яно так і будзе.