Гарадзенскае дэрбі скончылася няпростай перамогай “Нёмана”
Матч атрымаўся вельмі відовішчным.
Акрамя шайбаў гледачам удалося ўбачыць і масавыя бойкі з удзелам хакеістаў.
Саступаючы па ходу матчу, лідчане ўсё ж перавялі гульню ў авертайм.
Аднак у дадатковым перыядзе перамогу вырвалі хакеісты з Гродна.
У складзе “Нёмана” вызначыліся Аляксей Шырокаў, Канстанцін Ластавецкі і Ілля Назарэвiч. У гаспадароў шайбы забівалі Руслан Журня і Аляксандр Савіцкі.
Пасля матчу галоўны трэнер ” Нёмана” Васіль Спірыдонаў адзначыў:
«Матч атрымаўся баявым, гарачым, прынцыповым.
На працягу двух перыядаў мелі тэрытарыяльную перавага, але тое, што павінны былі забіваць яшчэ, не забілі.
Вельмі ўдала сыграў брамнік “Ліды”, ды і многае вырашыла меншасць, гульня ў няроўных складах.»
29 кастрычніка. ХК “Ліда” – ХК “Нёман” – 2: 3 (0: 2, 0: 0, 2: 0, 0: 1)
Фота: lidanews.by