Хэлоўін у Ляльках: гарадзенцы дапамаглі супакоіцца прывіду тэатра

Хэлоўін у Тэатры лялек у Гродне адзначылі ўвечары 31 кастрычніка. Тэатр быў цалкам запоўнены людзьмі, а таксама рознымі нячысцікамі: вядзьмаркамі, зомбі і прывідамі. Акрамя спектаклю “Вій. Страшная помста” госці свята даследавалі памяшканні тэатра, ад сутарэнняў да паддашшаў, каб здабыць “ключы прабачэння” для тэатральнага прывіда Сіагарыя Вілібада ІІ Жахлівага.


На вуліцы, ля тэатру, дзве вядзьмаркі прапанавалі выпіць “цёплай крыві”, якая аказалася глінтвейнам. Мужчына ў паласатым касцюме справа прапанаваў нам аддаць яму нашыя унутраныя органы, напрыклад нырку.

Перад самым пачаткам свята да тэатру пад’ехалі група зомбі на двух аўто. Мерцвякі аказаліся надзвычай добрымі танцорамі.

У вакне – прывід Сіагарый Вілібад ІІ Жахлівы.

Музычную частку – змрочны джаз – забяспечваў гурт “Раса мечтателей”.

Як і год таму працавала гадалка Гертруда Ізмаілаўна.

Гэты мужчына прапанаваў выпіць трошку атруты.

А гэты “жахлівы” трус пасяліўся ў падвале тэатра.

Акрамя экскусіі-квэста можна было паназіраць за цікавымі хімічнымі эксперыментамі.

Або з’есці што-небудзь у буфеце.

 

Чытайце таксама: Як святкавалі Хэлоўін-2013 у Гродне: Кубік, Жывы час, Тэатр Лялек