Не забіваеш ты – забіваюць табе

|

У складзе «Нёмана» вызначыліся Павал Корсакаў, Андрэй Краўчанка і Павал Баярчук.

 

Пры гэтым перавага гарадзенцаў па колькасці кідкоў была поўнай (48 на 14).

 

Галоўны трэнер гарадзенцаў Васіль Спірыдонаў пасля матчу адзначыў:

 

– “Віншую калегу з перамогай. Каманда ў іх сёння была вельмі матываваная, рухомая, злая і чэпкая.

 

Па сваёй камандзе магу сказаць, што пры нядрэнным першым перыядзе (мы зрабілі 16 кідкоў, гаспадары толькі 3, але лік 0:2 на іх карысць) лёс вырашылі памылкі і задняй лініі і галкіпера.

 

Ну і калі не забіваеш ты – забіваюць табе, што і зрабілі гаспадары.”

 

11 лістапада. «Магілёў» – «Нёман» – 4: 3 (2: 0, 1: 3, 1: 0)