Дызайнер з Мінска адбудаваў замкі ў Крэве і Гальшанах. Віртуальна
“Асноўная ідэя – аднавіць знешні выгляд значных гістарычных мясцінаў, каб можна было пабачыць на ўласныя вочы, як выглядала наша Радзіма стагоддзі таму, – тлумачыць Ахрэм Белабровік рэсурсу 42.TUT.BY. – Менавіта ўбачыць, а не прыпомніць, што нешта там было ў школьным курсе ці ў нейкай там перадачы… А некаторыя, можа, упершыню даведаюцца, што тут была не толькі зямля “сялян і саломы”, а магутная краіна замкаў і палацаў. Галоўная мэта праекту – адрадзіць веліч і дух той эпохі праз яе архітэктуру. Каб мы наглядна ўявілі, што нам ёсць чым ганарыцца ў нашым мінулым”.
Пакуль на мапе віртуальнага ВКЛ толькі два звамкі, ад якіх у рэальнасці засталіся адно руіны: Крэўскі і Гальшанскі. Першы амаль скончаны, па ім можна нават з пэўнымі абмежаваннямі прагуляцца, другі яшчэ распрацоўваецца. Сайт пакуль што “сыры”, гэта яшчэ beta-версія.
Праект VKL3D.COM некамерцыйны, аўтару дапамагаюць толькі знаёмыя: гісторык, архітэктар, мастак і распрацоўшчык сайту.