Экзамен пройдзены. Далей Кантынентальны Кубак
Перамагаючы па ходу гульні «чырвона-чорныя» дазволілі суперніку параўняць лік на апошніх секундах.
І толькі вырашальны буліт Сяргея Маляўкі прынёс перамогу «Нёману» з лікам 3-2
У складзе гародзенскай каманды шайбы закідвалі Вячаслаў Лісічкін, Аляксандр Мядзведзеў і Сергей Маляўка (пераможны буліт).
Пасля сустрэчы галоўны трэнер «Нёмана» Васіль Спірыдонаў адзначыў:
– “Я сёння сваёй камандай задаволены, мы паказалі якасную гульню, добры хакей. І апошняя рэпетыцыя перад Кантынентальным кубкам ўдалася.
Адзінае “але” – рэалізацыя момантаў. Закінь мы яшчэ пры ліку 2:0 і маглі б планамерна давесці гульню да лагічнага завяршэння, але не атрымалася”.
Цяпер з 21 па 23 лістапада ў французскім Анже «Нёман» прыме ўдзел у Кантынентальным Кубку і паспрабуе выйсці ў суперфінал хакейнага турніру.
Нагадаем, што папярэдняя спроба каманды Дзмітрыя Краўчанкі была няўдалай: у дацкім Войенсе «чырвона-чорныя» занялі другое месца ў групе і завяршылі выступ.
Незадоўга да французскага старту «Нёман» працягвае несці кадравыя страты.
Гарадзенцам не дапамогуць траўмаваныя Мядзель, Коласаў, Капылец і, хутчэй за ўсё, Мікульчык.
Адсутнасць ключавых гульцоў турбуе трэнерскі штаб, які ў бліжэйшы час павінен вызначыць склад на еўракубкі.
Расклад гульняў «Нёмана» у Кантынентальным Кубку (час – беларускі):
21 лістапада (пятніца, 18.00): «Белфаст Джайантс», Паўночная Ірландыя – «Нёман»
22 лістапада (субота, 18.00): «Нёман» – «Санок», Польшча
23 лістапада (нядзеля, 22.00): «Анже», Францыя – «Нёман».