Выйшаў дыск “Постаці 2”. Прэзентацыя ў Гродне – 26 лістапада

|

УВАГА! ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АДМЕНЕНАЯ! ПАДРАБЯЗНАСЦІ – ТУТ.

 

Дыск змяшчае 13 відэаінтэрв’ю з выдатнымі асобамі – постацямі Гарадзеншчыны, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё культуры свайго рэгіёна. Сярод іх вядомыя не толькі на Гарадзеншчыне, але ў Беларусі і за яе межамі паэтка Данута Бічэль, акцёр і бард Віктар Шалкевіч, галоўны рэжысёр тэатра лялек Алег Жугжда, музыка Зміцер Вайцюшкевіч, гісторык Алесь Краўцэвіч і многія іншыя постаці беларускага культурніцка-грамадскага жыцця.

 

Дыск адрасаваны ўсім, хто цікавіцца культурай і гісторыяй свайго рэгіёна, краіны, захаваннем нацыянальнай спадчыны беларускага народа.

 

Прэзентацыя пройдзе 26 лістапада ў Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы па вул. Цітова, 12. Пачатак у 17.30

У прысутных на прэзентацыі будзе выдатная магчымасць сустрэцца з героямі праекта ў жывую!

     
 

“Постаці 2” – гэта праект, створаны сябрамі і валанцёрамі грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” пры падтрымцы Грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі”. Мэта праекта – папулярызацыя беларускай культурнай і гістарычнай спадчыны. Першая часта “Постацей” з’явілася ў 2010 годзе, матэрыялы таго дыску дыступны для прагляду на блогу праекта.