Стары турнір, але з новай арганізацыяй
У гэтым годзе арганізацыяй мерапрыемства акрамя Гродзенскай Гарадской Федэрацыі футболу, стане “Карпарацыя Спорту”.
Арганізацыя, якая з’явілася ў гэтым годзе, задалася мэтай палепшыць гэты турнір.
Што ж нас чакае новага ў гэтым годзе? На гэтае пытанне адказаў адзін з арганізатараў турніру, дырэктар “Карпарацыі Спорту” Віктар Данільчык:
– “У гэтым годзе мы вырашылі падысці да пытанняў арганізацыі чэмпіянату з іншага боку. А менавіта зрабіць больш інфармацыйна насычаным.
На працягу папярэдніх сямі турніраў інфармацыі аб мерапрыемстве было вельмі мала, як у друкаваных СМІ, так і ў інтэрнэт выданнях і сацыяльных сетках.”
Чэмпіёны горада атрымаюць галоўны прыз, які ў гэтым годзе складзе 4 мільёны рублёў.
Каманда, якая зойме другое месца, атрымае – 3 мільёны, ну і ўладальнікі трэцяга месца атрымаюць 2 мільёны рублёў.
Болей падрабязней з удзельнікамі і раскладам гульняў можна будзе азнаёміцца на сайце гродзенскага футбола http://ggff.by
Здымак http://www.tfb.by