Гарадзенскія ўдзельнікі акцыі памяці ў Свіслачы – аштрафаваныя
Уладзімір Хільмановіч (на здымку зправа) і Ежы Грыгенча аштрафаваныя на 35 мінімальных заробкаў, а Віталь Лопасаў і Міхась Карневіч – на 15 мінімальных заробкаў.
Абсурднасць судовага працэсу над Міхалам Карневічам (на здымку злева) заключалася ў тым, што ён акрэдытаваны журналіст Радыё Свабода.
Пра сваю сітуацыю Міхал Карневіч распавёў Беларускаму Радыё Рацыя:
– Чакаў, вядома, непрыемнага, бо быў складзены пратакол, нягледзячы на тое, што я на законных падставах прысутнічаў на акцыі. Нават, калі акцыя не санкцыянаваная, мне як журналісту, акрэдытаванаму ў Рэспубліцы Беларусь, закон дазваляе прысутнічаць на падобных акцыях. А сёння я пачуў па сутнасці ад суддзі Пятровай пра забарону на прафесію – яна заявіла, што я не меў права працаваць.
У Гародні суды над удзельнікамі акцыі памяці паўстанцаў Каліноўскага будуць працягвацца.
Паводле міліцэйскіх пратаколаў да адказнасці будуць прыцягнуты 15 асобаў не толькі ў Гародні, але і па Гарадзеншчыне і па ўсёй Беларусі.