“А Іван зняў майку і кінуў яе нам”

|

Вось што распавядае сам Павал:

 

– Быў 2012 год, апошні матч сезона. Мы з дзяўчынай вельмі хацелі атрымаць майку Івана Пехi, праўда, як гэта зрабіць – мы не ведалі.

 

Трохі падумаўшы, вырашылі намаляваць плакат з просьбай да Івана.

 

Плакат напісалі на ангельскай мове, хоць, як пазней высветлілася, гулец выдатна гаворыць па-руску.

 

І вось набліжаецца да канца першы тайм, мы спускаемся бліжэй да ўваходу, да падтрыбуннага памяшкання і разгортваем плакат. Хтосьці з футбалістаў ўсміхаўся, гледзячы на нас, хтосьці адводзіў вочы, а Іван зняў майку і кінуў яе нам!

 

А на другі тайм выйшаў у новай. А мы тым часам пасля матчу падарылі Івану плакат і клубны шалік.

 

Пра гэта пісалі многія спартовыя выданні, вось да прыкладу вытрымка з аднаго артыкула:

 

– «Перапынак ажывіла пара маладых заўзятараў. Хлопец з дзяўчынай паднялі над уваходам у падтрыбуннае памяшканне плакат ў адрас Івана Пехi з просьбай падарыць ім майку. Легіянер гарадзенцаў не марудзячы ні секунды зняў майку і ўручыў яе заўзаятрам.

 

Яны потым растлумачылі, што Пеха – іх любімы гулец у “Нёмане”».

 

“Твой Стыль” вырашыў звязацца з Іванам Пехай, які зараз дома ў Славакіі. Зусім нядаўна абаронца разарваў кантракт з адным з румынскіх клубаў і зноў у пошуку працы.

 

– «Так, памятаю гэты цікавы выпадак. Падарыў, таму што мне вельмі спадабалася, як яны захацелі займець маю майку. Вельмі добрая ідэя з плакатам.

Той самы плакат і шалік ляжаць у мяне дома, як сувеніры. Даводзілася і раней дарыць майкі, але гэта самы выдатны спосаб займець маю майку, які застаўся ў маёй галаве назаўсёды».

 

29 лістапада гарадзенскі “Нёман” правядзе свой апошні матч у гэтым сезоне. Супернікам нашай каманды будзе бабруйская “Белшына “.

 

Напярэдадні сустрэчы гарадзенскія заўзятары зладзілі ў сацыяльных сетках кампанію #УсеНаНёман (#ВсеНаНеман).

 

Чытайце ў нашым праекце таксама:

 

Майка ад куміра

ТэлеВіталь: Тады нам было 15, а зараз 44


Гісторыі гарадзенскіх заўзятараў: Валерый і падарунак ад Рэкіша