У апошнім матчы сезона “Нёман” разграміў “Белшыну” (відэа)

|

З-за праблем з кіраўніцтвам стадыёна гульню прыйшлося перанесці на поле са штучным пакрыццём.

 

Але гэта не перашкодзіла “Нёману” абыграць свайго суперніка.

Пасля першага тайма гарадзенцы саступалі з лікам 1:2.

 

Адзіны гол у першым тайме у складзе нашай каманды забіў Дзмітрый Раўнейка (на здымку вышэй).

 

Але пасля перапынку мячы заляталі толькі ў браму бабруйчан.

 

Дублямі адзначыліся Зубовіч і Савіцкі. Нагадаем, што “Нёман” не прайграе бабруйскай камандзе з 26-га верасня 1999 года!

 

Сустрэча з “Белшынай” была апошняй для “Нёмана” у гэтым чэмпіянаце.

Па яго выніках нашая дружына набрала 42 ачкі і заняла 8-е месца.

 

Нагадаем, што ў мінулым сезоне каманда Сяргея Саладоўнікава фінішавала 4-й.

 

Вынікі сезона мы падвядзем на старонках “Твайго стылю” ужо ў хуткім часе.

 

29 лістапада. “Нёман” – “Белшына”, Бабруйск 5-2

 

Фота з афіцыйнага сайта “Нёмана”