Даць магчымасць раскрыць таленты

Дабрачынны мюзікл «Брыдкае качаня» з удзелам валанцёраў і падапечных “Гродзенскага дзіцячага хоспіса” прайшоў 6 снежня ў гарадзенскай кірсе.


Сведкамі імпрэзы стала вялікая колькасць людзей.

 

Тэмай для мюзікла была абраная казка Ганса Хрысціяна Андэрсэна.

 

У галоўнай ролі выступала прыкаваная да інваліднага вазка школьніца Анастасія, якая валодае проста выдатнымі вакальнымі дадзенымі.

 У мюзікле было прадстаўлена мноства дзіцячых нумароў: з танцамі, вясёлай музыкай, вершамі і добрымі касцюмамі.

 

Варта адзначыць і дзяўчат, якія заваявалі ўcю залу цудоўнай гульнёй на фартэпіяна.

 

Як патлумачыла дырэктар “Гродзенскага дзіцячага хоспісуВольга Шульга, успрымаць дзяцей з інваліднасцю трэба без стэрэатыпаў, каб даць ім магчымасць раскрываць свае таленты.

 

Настаяцель кірхі, пастар Уладзімір Татарнікаў адзначыў:

 

– «Хрысціянская царква з’яўляецца пасярэднікам паміж здаровымі людзьмі і людзьмі, якiя маюць абмежаваныя магчымасці. Таму царква сёння закліканая аб’яднаць гэтых людзей, каб не было такіх размежаванняў: «я нармальны, а ты інвалід».

 

Мы хочам паказаць дадзеным мерапрыемствам, што ў людзей з абмежаванымі магчымасцямі ёсць таленты, якія можна развіваць і паказваць.

 

Людзі, які прыйшлі сюды, усвядомілі, што дзеці-інваліды такія ж таленавітыя і жыццярадасныя. У іх велізарная цяга да жыцця. Так давайце ўсе разам падтрымаем новыя таленты”.

 

Фота: Белта