Аляксандр Фядута запрашае на прэзентацыю кнігі “Мой маленький Париж” у Гродне

|

Кніга “Мой маленький Париж” гэта ўспаміны з Гродна часоў дзяцінства і маладосці Аляксандра Фядуты, вядомага журналіста, пісьменніка, палітычнага дзеяча. Як адзначаў аўтар на сустрэчы ў Гродне вясной гэтага году, кніга прысвечана не гістарычным падзеям альбо персонам, а гарадской штодзённасці 1960-80-х, поўнай гукаў, пахаў, смакаў і фарбаў, якія ўвабраў розум аўтара.

Кніга выйшла ў выдавецтве “Лімарыус”.

 

Прэзентацыя кнігі з удзелам аўтара пройдзе 12 снежня ў Доме культуры УП “Цветлит”, вул.Дзяржынскага, 41/1. Пачатак у 18.00.