Летняя школа беларускай адукацыі запрашае на Падляшша

Удзел у ёй могуць браць студэнты і выпускнікі ВНУ. Навучанне будзе праводзіцца ў польскай Гайнаўцы з 3 па 31 ліпеня наступнага года.


Летнюю школу арганізуе Цэнтр беларускай адукацыі Паўднёва-Заходняга каледжа, Уінфілд, штат Канзас. Заняткі будуць закранаць тэмы беларускай мовы, гісторыі, грамадства і культуры, а таксама шырокае кола прадметаў, датычных культурнай разнастайнасці і палітыкі меншасці ў Еўрапейскім Саюзе.

 

Летняя школа будзе праводзіцца ў Беларускім культурным цэнтры і Беларускім ліцэі ў Гайнаўцы ў Падляскім ваяводстве, дзе жыве найбольшая колькасць этнічных беларусаў у Польшчы.

 

Поўны тэкст абвесткі пра ўдзел у Летняй школе і форму заяўкі можна знайсці тут.