“Нёман” перамог жлобінскі “Металург”
Чарговай перамогай гарадзенскія хакеісты радуюць сваю аўдыторыю.
На гэты раз падапечныя Васіля Спірыдонава абыгралі свайго даўняга канкурэнта ў турнірнай табліцы ХК “Металург”.
Першых два перыяду і пачатак трэцяга засталiся за гарадзенцамі.
У складзе “Нёмана” вызначыліся Сяргей Маляўка, Дзмітрый Панцыраў, Уладзімір Міхайлаў і Максім Восіпаў.
На пачатак трэцяга перыяду лік быў 4: 0 на карысць гаспадароў. У канцоўцы сустрэчы госці адказалі двумя сваімі шайбамі, але гэтага было замала, каб адабраць ачкі у гаспадароў.
11 снежня. “Нёман”- “Металург” – 4: 2 (2: 0, 1: 0, 1: 2)