Гарадзенскія хакеісты вырвалі перамогу ў “Гомеля”

|

Пасля трох запар перамог над супернікамі “Нёман” адчуваў сябе ўпэўнена і да сустрэчы з “Гомелем” падыйшоў у добрым настроі.

 

Але пачатак матча ў Гродне застаўся за гасцямі. Эдыйс Брахманіс ўжо на 6 хвіліне вывеў “Гомель” наперад.

 

«Рысі» маглі забіць у першую дваццаціхвілінку і больш, але шчасце было на баку “Нёмана”.

 

Другі перыяд больш упэўнена правялі гарадзенцы, але закінутых шайбаў заўзятары так і не пабачылі.

 

Параўняць лік у сустрэчы гарадзенцы змаглі толькі ў трэцім перыядзе.

 

Мядзведзеў і Панцыраў дапамаглі Паўлу Баярчуку закінуць такую важную шайбу.

 

Пры ліку 1:1 каманды перайшлі ў авертайм. А там гарадзенцам у большасці хапіла хвіліны што б давесці матч да перамогі.

 

Дакладным кідком адзначыўся Андрэй Коршунаў.

 

Васіль Спірыдонаў пасля пераможнай гульні над “Гомелем” адзначыў:

 

– Матч на самай справе склаўся драматычна. Паўтара перыяду “Гомель” меў тэрытарыяльную перавагу, гол забіў, яшчэ маглі закідваць, выдаленні ў нас былі. Але малайцы хлопцы, выстаялі. Падзякаваў ім за характар, ну, і даў два выходных”.

 

13 снежня. “Нёман” – “Гомель” – 2: 1 (0: 1, 0: 0, 1: 0, 1: 0)