Польская мытня распрацавала праграму “Granica” для адсочвання чэргаў на мяжы
З дапамогай праграмы можна атрымаць інфармацыю пра даўжыню чаргі, сярэдні час чакання і прагноз на бліжэйшыя гадзіны, паведамілі ў прэс-службе Мытнай палаты ў Беластоку. Інфармацыя даступная як для легкавых, гэтак і грузавых аўтамабіляў, як у выпадку ўезду ў Польшчу, гэта і ў сітуацыі выезду з яе. Для карыстальніка вылічваецца індывідуальны час, які застаецца да ўезду на тэрыторыю пункту пропуску.
На падставе дадзеных GPS пра перамяшчэнні аўто, праграма падае карысную інфармацыю. Таксама з яе дамапогай можна паглядзець фота з камер назірання, размешчаных на мяжы. Сярод незвычайных функцый – магчымасць на падставе архіўных дадзеных прагназаваць час чакання на будучы тыдзень.
Для карыстальнікаў Android падрыхтаваны віджэт на працоўны стол, а для Windows Phone – плітачка. Яны ў скарочанай форме паказваюць час чакання ў выбраных пунктах пропуску.
Такім чынам, з дапамогай праграмы можна выбраць найбольш зручны для сябе пункт пропуску, запланаваць загадзя падарожжа.
Праграма “Granica” даступная для мабільных прылад пад сістэмамі iOS, Android i Windows Phone на шасці мовах: польскай, англійскай, беларускай, украінскай, расійскай і нямецкай.
У канцы снежня ў пунктах пропуску на ўсходняй мяжы Польшчы з’явіцца 100 тысяч улётак з інфармацыяй пра праграму.