Тры прэзентацыі на адной вечарыне: ARCHE, слоўнік і апошняя кніга Краўцэвіча
На сустрэчы будзе прадстаўлена кніга “Краіна пагранічча” Алеся Краўцэвіча, тэматычны выпуск ARCHE “Заходняя Беларусь. Міжваенны перыяд” і трэцяе выданне “Расійска-беларускага слоўніка” Сцяпана Некрашэвіча і Міколы Байкова.
У сустрэчы возьмуць удзел гісторыкі Алесь Краўцэвіч і Алесь Пагарэлы, а таксама мовазнаўца Валер Булгакаў.
Сустрэча пройдзе ў нядзелю, 21 снежня, па адрасе: вул. Будзёнага 48а-100.
Пачатак у 17.00.
Даведкі праз тэлефон: (29)5507969