Тэст-заезд у Гродна: у “Белгазпромбанк” на інваліднай калясцы

|

Ганна адмыслова паехала ў “Белгазпромбанк” па Горкага, каб праверыць, наколькі зручны пандус для перасоўвання на інваліднай калясцы і ці можна на ёй заехаць у банк. Увесь працэс зафатаграфавала сяброўка Ганны.

 

Візуальна пандус падаецца пакатым і даволі зручным. Яго паверхня пакрыта гладкай пліткай, дзякуючы ёй не ўзнікае супраціўлення пры руху.

 

Аднак падымацца наверх нечакана цяжка, дзеліцца ўражаннем дзяўчына. Шмат залежыць ад агульнай фізічнай падрыхтоўкі і сілы рук, а ў Ганны значна горш працуе левая рука. Таму, робіць выснову дзяўчына, калі яна адолее пандус, то ён акажацца даступным для любога іншага чалавека на калясцы.

 

 

 

Ганна звяртае ўвагу на парэнчы пандуса: іх наяўнасць – самая важная ўмова бяспечнага пад’ёму да будынка. Бо сучасныя інвалідныя актыўныя каляскі вельмі лёгкія, і таму хутка перакульваюцца. У выніку парэнчы дапамагаюць чалавеку сябе фіксаваць.

 

 

Пандус Ганна пераадолела паспяхова. Сяброўка Таня зрабіла яго замеры і дзяўчыны ўпэўніліся, што яны адпавядаюць агульнапрынятым стандартам.

 

Дзверы ў будынак аказаліся даволі цяжкімі, але, як бывае у такіх сітуацыях, знайшоўся памочнік. З калідора непасрэдна ў будынак Ганна заязджае лёгка і хутка: “Паўсюль бы так!” Усё зроблена без парогаў і няроўнасцей.

 

Ганна Яшына для часопіса “Малако”

Здымкі Таццяны Смыкоўскай