«Мы забілі, а потым мужна адстаялі! “Нёман” абыграў “Шахцёр”
Госці першымі адкрылі лік. Аўтарам шайбы на 5 хвіліне стаў Віктар Андрушчанка, былы гулец гарадзенскай каманды.
Праз 3 хвіліны “Нёман” намаганнямі “навабранца” каманды Яраслава Крыстэка параўноўвае лік.
Ужо ў другім перыядзе ўсё той жа Крыстэк і браты Маляўка арганізавалі нядрэнную атаку, якая скончылася голам у вароты салігарчан.
Адзначым, што ў аўтара шайбы – Аляксандра Маляўкі, учора нарадзіўся сын.
Гэтая шайба была апошняй у гульні. Гэта азначала, што “Нёман” узяў верх над лідэрам турнірнай табліцы з лікам 2: 1.
Пасля матчу галоўны трэнер “Нёмана” Васіль Спірыдонаў адзначыў:
align=”” width=”515″ height=”341″ >
«Віншую усіх аматараў хакея, і салігорскіх, і нашых з надыходзячым Новым годам. Вы бачылі, колькі прыйшло народу, і я ўдзячны заўзятарам, што яны знайшлі час прыйсці на хакей у працоўны дзень. Атмасфера была ўрачыста-трывожная, вы ж разумееце, супраць лідэра гуляць …
Таму я ўдзячны камандзе, у нас і траўмы падчас гульні здарыліся, капітан сёння вельмі мужна адыграў. Тыя моманты, што ў нас былі, мы забілі, а потым мужна адстаялі тое, што мы заваявалі. Гульнёй каманды задаволены, з добрым настроем будзем сустракаць Новы год”.
Напрыканцы года, “Нёман” здолеў сабрацца і вярнуць былую моц. Вось толькі становішча ў турнірнай табліцы не з лепшых. “Нёман” займае пакуль 4-е месца з 70 ачкамi ў актыве.
Але не варта адчайвацца. У Новым годзе нас чакае суперфінал Кантынентальнага кубка, а таксама працяг чэмпіянату Беларусі. Будзе вельмі горача. Бо не проста так два папярэднія гады гарадзенскія хакеісты бралі золата …
30 снежня. “Нёман” (Гродна) – “Шахцёр” (Салігорск) – 2: 1 (1: 1, 1: 0, 0: 0)