Марыус Рапалiс пакінуў “Нёман” і развітаўся з заўзятарамі

|

У мінулым сезоне Рапаліс адгуляў у складзе гарадзенскага клуба 20 матчаў, з якіх у шасці пакінуў сваю браму «сухой».

 

На развітанне нам удалося звязацца з літоўскім галкіперам і ўзяць у яго невялікі каментар:

 

– «Мой запас рускіх словаў не вельмі вялікі, але мне б хацелася ад усёй душы падзякаваць клубу і гораду, а таксама выдатным гарадзенскім заўзятарам, якія ў незалежнасці ад выніку падтрымлівалі нас.

 

Што тычыцца маёй гульні, то не мне судзіць, хай ацэньваюць яе трэнеры альбо эксперты з заўзятарамі.

 

Вялікі дзякуй “Нёману”, што далі магчымасць пагуляць у беларускім чэмпіянаце. Зараз я вяртаюся дадому на Радзіму, у клуб “Тракай”.

 

У гэтай каманды вялікія планы на будучыню і мне гэта падабаецца.

 

Ды і галоўнае, што сям’я будзе побач. Каментаваць фінансавыя праблемы ў гарадзенскім клубе не ў маёй кампетэнцыі, але я вельмі хачу і жадаю, што б каманда справілася са сваімі праблемамі і выступіла ў новым сезоне лепш…».

 

Да пераезда ў 2013 г. у Гродна Марыюс гуляў у сябе на радзіме за віленскія “Жальгірыс” і “Ветру”, “Шаўляй”, “Судуву” (Мар’ямпале), дубль сімферопальскай “Таўрыі” (Украіна).

 

Папулярны нямецкі футбольны сайт Transfermarkt ацэньвае трансферны кошт 31-гадовага брамніка ў 150 тыс. еўра.