Афіша антыкафэ “Живое время” на 12-18 студзеня 2015
Вечарына ў антыкафэ “Стары новы год”
Калі: 14 студзеня (серада), 19.00-23.00
У праграме:
– Вясёлыя конкурсы
– Незвычайныя прадказанні
– Розыгрышы прызоў ад спонсараў: фатографа-візажыста Вольгі Сафарава, крамы настольных гульняў “Кубік”, майстрыхі Кацярыны Неўгень, вясёлай мэблі “Бом-бом”, студыі гутарковай англійскай мовы “YES” і кампаніі LR
– Міні-гульнятэка ад крамы настольных гульняў “Кубік”. Гульні “Канцэпт”, “Галівуд” і “Цік так бум” будуць прэзентавацца ўпершыню.
– Чаяванне, пячэнька і мандарыны
– Навагодні кінапрагляд і многае іншае.
Колькі каштуе: да 13 студзеня – 50 тысяч, 14 студзені – 60 тысяч (пры аплаце адразу) або па тарыфе антыкафе: 20 тысяч / гадзіну
Запіс па тэлефонах: (8029) 7804005, (8029) 9698094
Адрас антыкафе: вул. Карла Маркса, 13, памяшканне 1 (у двары)
Адкрыццё выставы фатаграфій “Колеры зімы” фатографа Яўгена Бузука
Калі: 15 студзеня (чацвер), 19.00
Колькі каштуе: па тарыфе антыкафэ (20 тысяч / гадзіну)
Дзень Beatles
Калі: 16 студзеня (пятніца)
У антыкафэ ў гэты дзень слухаюць музыку Бітлоў, а ў 19.00 пачнецца прагляд дакументальных фільмаў пра гурт.
Эканамічная гульня “Крысиные бега 4. Кризис”
Калі: 18 студзеня (нядзеля), 14.00
Кошт гульні: 100 тысяч
Працягласць гульні: 4-5 гадзін
Запіс па тэлефоне: (8029) 7804005
Упершыню ў антыкафэ эканамічная гульня “Крысиные бега 4”, выпушчаная ў канцы 2013 года. У новай версіі гульні замест ужо састарэлых метадаў назапашвання першаснага капіталу будуць прадстаўлены новыя актуальныя метады. Для пераходу са свету бедных у свет багатых гульцам спатрэбіцца значна больш, чым прадпрымальніцкая жылка і паваротлівасць у прыняцці рашэнняў. У новай версіі будуць патрэбныя веды ў галіне маркетынгу і рэкламы. Новая версія навучыць выкарыстоўваць для прасоўвання свайго бізнесу інтэрнэт.