Белавежскую пушчу новым цудам свету пакуль не назавуць
Затое працягваюць змагацца за тытул цуда света польскія Мазурскія азёры. З гэтага моманту ізноў стартавала інтэрнэт-галасаванне. Яно скончыцца праз два гады. У лік прэтэндэнтаў на статус новага цуду прыроды ўвайшлі аб’екты з розных рэгіёнаў і краін. Сярод іх вулкан Везувій у Італіі, Нацыянальны парк Камода ў Інданэзіі, скала Улуру ў Аўстраліі, гара Матэрхорн (Італія, Швейцарыя), лес Сандрэбанс (Бангладэш, Індыя), Вялікі бар’ерны рыф (Аўстралія, Папуа-Новая Гвінея), Галапагоскія астравы ў Эквадоры ды іншыя.
Паводле Радыё Рацыя