Аперацыя “Вікіфікацыя” па-гарадзенску
Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюцца грамадскія актывісты, краязнаўцы, эколагі, журналісты, фатографы, правазнаўцы, музэйшчыка, бібліятэкары ды іншыя зацікаўленыя асобы.
Арганізатары сустрэчы, якая пачнецца а 12-й гадзіне 24 студзеня, плануюць абмеркаваць “белыя плямы” Вікіпедыі пра Гародню і гарадзенцаў, навучыць гарадзенцаў складаць інтэрактыўныя мапы артыкулаў для Вікіпедыі, рабіць вікі-разметку, шаблоны і катэгорыі, пераклады іншамоўных артыкулаў і спасылкі на іх.
У час запланаванага на 25 студзеня падсумавання вынікаў сустрэчы будзе ўзнагароджаны аўтар лепшага артыкула, напісанага ў час Wiki-Weekendу.
Каб узяць удзел у сустрэчы, трэба запоўніць кароткую форму ўдзельніка.
Іпрэза адбыдзецца па адрасе вул. Будзёнага, 48а-63
Даведка ТС:
Вікіпедыя – гэта найвялікшая ў свеце вольная энцыклапедыя. Кожны чалавек можа дадаваць артыкулы або ўносіць праўкі ва ўжо існуючыя.
Існуюць раздзелы Вікіпедыі на розных мовах. Хаця беларусы найбольш часта чытаюць рускі раздзел, у нас існуе яшчэ цэлых два беларускіх раздзелы – афіцыйным правапісам і клясычным (тарашкевіцай).
«Вікіфікацыя» – гэта праект «Фаланстэра», скіраваны на папулярызацыю свабодных ведаў, Вікіпедыі ды беларускай мовы.
Ініцыятыва імкнецца спрыяць павелічэнню кантэнту Вікіпедыі і актыўных ўдзельнікаў беларускага вікі-руху. У снежні мінулага года было зладжана даследванне супольнасцяў датычна развіцця Вікіпедыі.
Партнёры сустрэчы: МГА “Фаланстэр”, Беларускі зялёны партал Таварыства «Зялёная сетка». ГА “Цэнтр “Трэці сектар“, Гродна