«Нёман» вярнуўся!
16 студзеня падапечныя Васіля Спірыдонава дома абыгралі мінскае «Юнацтва».
Перамога гарадзенцам дасталася толькі ў серыі булітаў.
Прайграючы па ходу сустрэчы, чырвона-чорныя здолелі на апошніх секундах матчу параўняць лік і перавесці гульню ў авертайм.
Сустрэча ў выніку скончылася булітамі, дзе перамога была на баку гарадзенцаў.
Праз два дні “Нёман” гуляў на выездзе яшчэ з адным сур’ёзным супернiкам -жлобінскім “Металургам”.
Гарадзенцам і гэтым разам удалося абыграць свайго суперніка.
А дакладней – разграміць з лікам 5: 1!.
Васіль Спірыдонаў пасля перамог пракаментаваў гульню сваёй каманды:
– «У нас у апошні час нагрузка на нагрузцы, з аўтобуса практычна не выходзім. На такім фоне і даводзіцца гуляць.
З “Юнацтвам” атрымаўся характэрны матч, як з боку мінчан, так і з нашага боку.
Лічу, што два ачкі, здабытыя з такім моцным супернікам, як “Юнацтва” – гэта таксама нядрэнна.
Што тычыцца “Металурга”, то была доўгая паездка ў Жлобін, матч. Але хлопцы – малайцы. Функцыянальна справіліся. Лічу, што мы дамінавалі на працягу трох перыядаў. Вынік па гульні.”
У студзені гарадзенцы яшчэ згуляюць з “Дынама-Маладзечна” (21-га студзеня), “Шахцёрам” (23 –га студзеня), “Гомелем” (25–га студзеня), “Юнацтвам” (28- га студзеня) і “Металургам” (30-га студзеня).
16 студзеня. “Нёман” – “Юнацтва” 4: 3 (бул) (0: 0, 1: 3, 2: 0, 0: 0, 1: 0).
18 студзеня. “Металург” – “Нёман” 1: 5 (0: 2, 1: 2, 0: 1).