Беларусы купілі на Беласточчыне тавараў на міліярд злотых

|

Як паведамляе Gazeta Wyborcza  са спасылкай на кіраўніка Мытнай службы ў Беластоку Міраслава Сенкевіча (Mirosław Sienkiewicz), гандлёвы рух на польска-беларускай мяжы ў 2014 г. зменшыўся ўсяго на 3%.

 

На мяжы з Украінай гэты паказчык зменшыўся на 20%, з Калінінградскай вобл. Расіі – на 18%.

 

На аснове аналізу дакумантаў на вяртанне падатку VAT польскія мытнікі падлічылі, што замежнікі (у першую чаргу беларусы) вывезлі ў 2014-м годзе праз польска-беларускую мяжу на памежных пераходах у Падляшскім ваяводстве тавараў на суму звыш 1 млрд злотых.

 

З улікам таго, што ” на ВАТы” беларусы дэкларуюць далёка не ўсе купленыя тавары, то названая вышэй сума можа быць істотна вышэйшай.