Фестываль Польскай Анімацыі адбудзецца ў Гродне

|

Сам фестываль унікальны тым, што намінацыі ў ім ажыццяўляюцца ў шасці катэгорыях, а ў якасці журы выступаюць самі гледачы – жыхары буйных і малых польскіх гарадоў, а таксама некаторых вёсак.

 

31 студзеня пройдзе паказ рознапланавых анімацыйных фільмаў, ужо прадстаўленых раней у 17 краінах. Мастакі з’яўляюцца прызёрамі польскага фестывалю анімацыі O!PLA.

1 лютага адбудзецца прэзентацыя работ таленавітых студэнтаў польскай Вышэйшай Дзяржаўнай школы кінематографа, тэлебачання і тэатра імя Лявона Шылера (г. Лодзь).

Мультфільмы дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі і англійскімі субтытрамі.

Працягласць паказаў – 90 хвілін.

Уваход вольны.

Паказы адбудуцца па адрасе: г. Гродна, вул. Будзёнага, 48а, унутраны дворык, зала 102, у 18.00.