Конкурс “Памяць народа” быў прэзентаваны ў Гродне
Арганізатарам конкурса з’яўляецца Беларускі архіў вуснай гісторыі.
Яго прадстаўнікі – Яўген Бойка (на здымку ніжэй) і Андрэй Мастыка (на здымку вышэй), распавялі гарадзенцам пра важнасць захоўвання вусных успамінаў.
– “Крыніца інфармацыі ўнікальная, бо спалучае ўспамін аб гістарычных падзеях з аднаго боку і думкі, адчуванні ўдзельнікаў гэтых падзей, з другога.
Таму можна ўпэўнена сказаць: гісторыя сям’і – гісторыя народа!“ – адзначылі госці.
Удзельнікам сустрэчы (большасць з іх былі сталыя людзі – слухачы “Універсітэту Залатога Веку“) былі паказаны цікавыя прыклады відэа-успамінаў пра даўно мінулыя годы.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 15 красавіка 2015 г. даслаць на адрас арганізатараў знятыя на відэа ўспаміны чалавека старэйшага пакалення.
Больш падрабязна пра ўмовы конкурсу можна прачытаць тут.
!