Постаці 2: Алесь Краўцэвіч
Чалавек, які набліжае гісторыю да народа. Яго працы з’яўляюцца своеасаблівай прамоцыяй беларускай гісторыі.
Даследуе беларускае Сярэднявечча, а менавіта гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. У вывучэнні ВКЛ Алесь Краўцэвіч адмовіўся ад традыцыйнага падыходу, уласцівага беларускім гісторыкам савецкай эпохі і часоў незалежнасці. Ён разглядае ВКЛ не проста як гісторыю беларускіх зямель, а як важны этап беларускай дзяржаўнасці.
У сваіх працах аўтар адстойвае беларускі пункт гледжання, што для значнай часткі сённяшніх беларускіх гісторыкаў зусім не характэрна.
Глядзіце таксама:
Постаці 2: Ала Клемянок (Страшынская)