Кожны чацвер: Дзень настольных гульняў у “Галактыцы”

|

Крама настольных гульняў “Кубік” і забаўляльны цэнтр “Галактыка” запрашаюць кожны  чацвер з 19.00 да 23.00 правесці час з настольнымі гульнямі, сярод якіх будуць і беларускія настолкі. Першая гульнятэка – ужо 5 лютага.


Крама “Кубік” прапануе цікавы адпачынак з настольнымі гульнямі і гарбатай з печывам альбо  піццай і іншымі напіткамі.

 

Вас чакае:

– шмат настольных гульняў розных жанраў;

– прэзентацыя навінак з свету настольных гульняў;

– турніры па любімых настолках;

– тэст-драйвы новых настольных гульняў;

– у бары можна замовіць гарбату альбо што-небудзь мацнейшае;

– кожны атрымае “карту гульца”, якая будзе даваць зніжкі на настольныя гульні ў Кубіку.

 

На першай гульнятэцы можна будзе згуляць у настольную гульню “Паўстанцы”. На наступных гульнятэках можна будзе паспрабаваць беларускія настолкі “Разам” і “1514”, таксама аўтары “Паўстанцаў” прадставяць на суд гледачоў свае новыя праекты.

 

Толькі 5 лютага на адкрыцці гульнятэк кожны наведвальнік атрымае сертыфікат на зніжку на пакупку настольнай гульні!

 

Гульнятэкі будуць адбывацца кожны чацвер з 19.00 да 23.00 па адрасе: Гродна, вул. Лідская, 1, кактэйль-бар (1 паверх). Уваход –30 000.

 

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у суполцы мерапрыемства.