“Школа фотарэпарцёра” запрашае гарадзенцаў

|

Курс будуецца па прынцыпе лекцый ад выкладчыка і практычных заняткаў, а таксама праглядаў розных медыяматэрыялаў.

 

Выпускнікі курса атрымаюць неабходныя навыкі для старту: як для працы ў фотаагенцтвах ці СМІ, так і для прафесійнага і творчага развіцця.

 

У праграме курса:

Асновы сучаснага фотарэпартажу. Фатаграфія ў газеце. Якасці, неабходныя фотажурналісту. Этыка фотажурналіста. Аналіз інфармацыі, пошук актуальных тэм. Навыкі візуальнага апавядання. Праектнае мысленне. Падрыхтоўка да здымкі (збор інфармацыі, планаванне, усталяванне кантактаў), здымка, адбор і рэдагаванне знятага матэрыялу, пабудова фотагісторыі. Зоркі сусветнай фотажурналістыкі. Фотаагенцтвы. Практычныя заданні і выкананне праекта.

 

Выкладчык: Аляксандр Саенка

 

Неаднаразовы пераможца Belarus Press Photo, а таксама шэрагу міжнародных конкурсаў. Удзельнік кніжнага праекта па маладой беларускай фатаграфіі “BY NOW”. Нарадзіўся ў Гродне. Працаваў у газеце “Вячэрні Гродна”. Зараз займаецца асабістымі і адукацыйнымі праектамі.

Супрацоўнічае з міжнароднымі, беларускімі і расійскімі агенцтвамі. Удзельнічаў у выставах у Расіі, Францыі, Літве, Украіне, Германіі, Галандыі.

 

Праграма курса:

 

Знаёмства. Прагляд і абмеркаванне партфоліо

Фотарэпартаж і фотагісторыя

Якія камеры і аб’ектывы патрэбныя фоторэпарцёру

Асноўныя этапы працы над фотагісторыяй. Кадр, планы, пункт здымкі

Ключавы кадр фотагісторыі

Праца ў рэальных умовах: выкарыстанне тэхнікі; камунікабельнасць, тактоўнасць, акцёрскае майстэрства; ўвага да дэталяў

Прастора кадра

Святло і колер

Падрыхтоўка фотагісторый ў фармаце мультымедыя

Пабудова фотагісторыі: адбор, рэдагаванне

Практычны занятак

Прэзентацыя і абмеркаванне ў групе фотагісторый і рэпартажаў, падрыхтаваных удзельнікамі

 

Кошт курса:

800 тыс. руб. Аплата за курс уносіцца на банкаўскі рахунак арганізатараў курсу.

 

Калі:

Па панядзелках і чацвяргах. Пачатак заняткаў у 19.00. Працягласць курсу – 6 тыдняў (11 заняткаў і трэнінг у “палявых” умовах).

 

Дзе:

Вул. Ціміразева, 10/1 (бізнес-цэнтр “Аўгустоўскі”).

 

Колькасць слухачоў:

да 10 чалавек

 

Калі пачынаем:

23 лютага, 19.00

 

Як запісацца:

Напісаць да 20 лютага па электроннай пошце edustudio.hrodna@gmail.com або патэлефанаваць (+375 29284 77 99).

 

Ёсць пытанні?

Будзем рады адказаць! Тэлефануйце +375 29284 77 99