Фотафакт: На Грандзіцкім рынку гарэў павільён

Як апынулася, гарэў будаўнічы павільён. Дзякуючы аператыўнаму паведамленню ў службу 101, узгарання іншых аб’ектаў атрымалася пазбегнуць. Каб патрапіць у павільён выратавальнікі былі вымушаныя разрэзаць дзверы.

 

Як высветлілася пазней, павільён загарэўся з-за няспраўнай праводкі. Кіёск належыць рынку, а будаўнічая  фірма толькі арандуе яго.