Trubetskoy дасць першы сольны канцэрт у Гродне

|

Гурт Trubetskoy быў створаны ў верасні 2014 былымі ўдзельнікамі “Ляпіса Трубяцкога”: Паўлам Булатнікавым (вакал), Русланам Уладыкам (гітара), Аляксандрам Старажуком (бубны); да якіх прымкнуў бас-гітарыст Алесь-Францішак Мышкевіч (экс-“Крамбамбуля”, “J:морс”). На гэты дзень у актыве калектыву сінгл “Ласточка” і міні-альбом “Ёлки”, а таксама выступы ў Расіі і ва Украіне.

 

– Мы заўжды і ўсюды з гонарам рэпрэзентавалі сваю краіну, на лагатыпе ў нас горад Мінск, таму мы з асаблівай радасцю рыхтуемся да сустрэчы з беларускай публікай. Гарантуем шмат добрых песень і сапраўдны ракенрол, – казаў перад пачаткам туру Павел Булатнікаў.

 

Зусім нядаўна Trubetskoy выступіў у Мінску (13 лютага, у межах прэміі “Даём рады”) і Гомелі (14 лютага), а пасля Гродна наведае Віцебск (21 лютага), Стакгольм (26 лютага), Маскву (27 лютага) і Разань (28 лютага).

 

 

Пра тое, чым новы калектыў адрозніваецца ад старых “Ляпісаў” расказваюць самі музыкі ў адмысловым фільме “Trubetskoy. The Band”

 

 

Як гучыць Trubetskoy можна пачуць, праглядзеўшы студыйны канцэрт гурта.

 

 

TRUBETSKOY з праграмай “Хіты Ляпісаў і новыя песні”

20.02 – Гродна, КЗЦ “Альфа цэнтаўра (вул.Санаторная 1) – 18:30

Сустрэча ў ВК – https://vk.com/event85542149

 

Квіткі:

– Танцпол ад 100 тыс. руб папярэдне

– 200 тыс. руб у дзень канцэрта

 

Продаж:

– каса клуба “Альфа цэнтаўра” (вул. Санаторная, 1)

– цэнтральная каса (Дом Афіцэраў, вул. Ажэшкі, 30)

– Бар Лондан (вул. Віленская, 1)

– Анлайн продаж Ticketpro.by

 

Інфалінія: 8 (044) 555-44-22, 8 (029) 532.31.62