Хакейны “Нёман” абыграў “Дынама” і сустрэўся з заўзятарамі

|

У самым дэбюце сустрэчы, а калі быць дакладнымі, то ўжо на 40 секундзе матчу «бела-сінія» адкрылі лiк.

 

Аляксей Скабелка скарыстаўся колькаснай перавагай і з пятачка даслаў шайбу дакладна ў брамку.

 

Пасля гэтага гарадзенцы не без дапамогі двух запар выдаленняў «зуброў» параўнялі гульню і нават закінулі.

 

Крыху пазней у “Нёмана” было яшчэ некалькі момантаў, але “Дынама” выратоўваў Міхаіл Карнаухаў.

 

Другі перыяд пачаўся з атак “Нёмана”. Падапечныя Васіля Спірыдонава ўзмацнілі націск на брамку «бела-сініх» і ў выніку свайго дамагліся, закінуўшы другую шайбу.

 

Маладзечанцы пастараліся выратаваць гульню, але гарадзенцы не дазволілі зрабіць гэтага.

 

Больш за тое, у хуткім часе “Нёман” павялічыў перавагу да дзвюх шайбаў.

 

У трэцім перыядзе «зубры» ужо былі гатовыя бегчы адыгрывацца, але “Нёман” у самым дэбюце заключнага адрэзка гульні закідвае і здымае ўсе пытанні адносна пераможцы сустрэчы.  

 

У час прэс-канферэнцыі Васіль Спірыдонаў адзначыў:

 

– “Відаць, што гаспадары таксама як і мы ўжо жывуць плэй-оф. Таму гэтая гульня не насіла такі прынцыповы характар.

 

У нас яшчэ і чатыры новыя чалавекі гулялі, трэба было іх паглядзець. Я лічу, што гэта – прэлюдыя да плэй-оф.

 

Трэнер “Дынама” Дзмітрый Краўчанка адзначыў:

 

– “З улікам таго, што супернік па плэй-оф ужо вызначыўся і мы, натуральна, там не з’яўляемся фаварытам, то спрабуем любымі спосабамі падрыхтавацца да будучых гульняў.

 

Калі дзесьцi сёння не паспявалі, дык гэта будзе урокам, паўторыцца такое – нас зноў абыграюць.

 

Калі мы не будзем упарта лезці на чужую брамку, як гэта рабіў праціўнік, то зноў жа – прайграем”.

 

Па вяртанні ў Гродна 22 лютага гарадзенскія хакеісты сустрэліся са сваімі заўзятарамі.

 

У час сустрэчы прагучала інфармацыя, што для ўладальнікаў сезонных абанементаў уваход на матчы плэй-оф 26 i 27 лютага будзе вольным.

 

Таксама на матчы плэй-оф уводзіцца дыферэнцыяваная сістэма кошту квіткоў.

 

Самыя танныя квіткі будуць каштаваць 30 000, самыя дарагія – 80 000.

 

Апошнi матч перад плэй-оф пройдзе ў Гродне 23 лютага. “Нёман” на сваім лёдзе будзе гуляць супраць “Шахцёра”.

 

21 лютага. “Дынама-Маладзечна” – “Нёман” 1: 4 (1:1, 0:2, 0:1)

 

Фота: hcdinamo.by