Першая “Жывая бібліятэка” прайшла ў Гродне
Удзел у сустрэчы, якая праходзіла ў антыкавярні “Жывы час”, узялі некалькі дзесяткаў чалавек.
Жывая бібліятэка – гэта месца, дзе ролю кніг выконваюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, гатовыя адказваць на пытанні.
Працуе такая “бібліятэка” гэтак жа, як і звычайная: «чытачы» прыходзяць, запаўняюць «бібліятэчную картку», выбіраюць «кнігу» і «чытаюць» яе на працягу пэўнага часу.
Фота і відэа Ірыны Новік