“Нёман” абыграў “Шахцёр” і рыхтуецца да плэй-оф, дзе сустрэнецца з “Металургам”
У складзе гарадзенцаў закінулі Яраслаў Крыстэк і Уладзімір Міхайлаў.
Цяпер восем наймацнейшых каманд Беларусі будуць змагацца на выбыванне ў плэй-оф.
26 і 27 лютага “Нёман” у Гродне будзе прымаць жлобінскі “Металург”. Пачатак матчаў у 18.30.