Станіслаў Шушкевіч прэзентуе ў Гродне сваю кнігу

|

Станіслаў Шушкевіч з’яўляецца першым кіраўніком незалежнай Беларусі (старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі ў 1991-1994 гг.).

 

Менавіта яго подпіс стаіць пад “Белавежскім пагадненнем”, якое юрыдычна скасавала СССР.

 

Падпісанты белавежскіх пагадненняў: злева направа Леанід Краўчук (Украіна), Станіслаў Шушкевіч (Беларусь), Барыс Ельцын (Расія)

 

У 1994 годзе быў канкурэнтам Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах, але саступіў у першым туры.

 

Кніга «Маё жыццё, крах і ўваскрошанне СССР» была выдадзеная ў 2013 г. у Вільні.  

 

Гэта перапрацаваны і дапоўнены беларускамоўны варыянт першага расейскамоўнага выдання, якое з’явілася ў маскоўскім выдавецтве “РосПЭн” 2012 годзе.

 

Прэзентацыя пачнецца ў 18.30 па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку). Уваход вольны.

 

У матэрыяле выкарыстаны фотаздымкі з архіваў Рыдыё Свабода, РИАН, Радыё Рацыя