Пасля першых двух матчаў плэй-оф, лік у серыі стаў 1:1
А першая сустрэча з жлобінскiмi хакеістамі, нагадаем, завяршылася перамогай падапечных Васіля Спірыдонава з лікам 3:1.
Відэа з гульні 26 лютага “Нёман” – “Металург” 3: 1 (0:0, 2:0, 1:1).
А вось у другім паядынку, які праходзіў на наступны дзень, перамога засталася за “Металургам”. У цяжкім матчы жлобінскія «ваўкі» вырвалі перамогу толькі ў авертайме.
27 лютага “Нёман” – “Металург” 4:5 (А) (1:0, 1:1, 2:3, 0:1).
Пасля гульняў у Гродне, галоўны трэнер “Нёмана” Васіль Спірыдонаў пракаментаваў вынікі сустрэч:
«Інтрыга другога матчу была распісана цудоўна! Не ведаю, хто рэжысіраваў, – Шэкспір, Дастаеўскі? Абодва адпачываюць. Маглі і мы выйграць сёння. Патрапілі ў штангу, і не адзін раз. Але факт – матч атрымаўся вартым ўвагі. Асобная падзяка нашым заўзятарам! Яны нас трымалі ў тонусе. Калі мы на працягу матчу пачалі «паміраць», яны нас і паднялі. Але гэта гульня. Што тычыцца першай гульні, то па матчы было відаць, што ні адна з каманд не хацела саступаць. Гульня мела плэй-офаўскі характар. Руху і памылак хапала як у “Металурга”, так і ў “Нёмана”.
Такім чынам лік у серыі стаў 1:1. Але гэта толькі пачатак, далей – гульні ў Жлобіне 2 і 3 сакавіка. Рыхтуемся працягваць серыю.