Дзянісевіч зноў у “Нёмане”

|

Упершыню Дзянісевіч з’явіўся ў Гродне ў 2007 годзе.

 

Затым ненадоўга пакідаў “Нёман” двойчы: сезон 2010 г. Iван правёў у салігорскім «Шахцёры», а ўлетку 2014 года па заканчэнні кантракту перайшоў у “Гарадзею”, якая выступала ў другім па сіле дывізіёне чэмпіянату краіны.

 

За гэтых сем няпоўных сезонаў паўабаронца 145 разоў выходзіў на поле ў форме гарадзенскай каманды і вызначыўся 27 разоў.

 

Цікавы факт: у сярэдзіне мінулага сезона капітан каманды Іван Дзенісевіч не стаў працягваць свой кантракт, патлумачыўшы свой учынак «адсутнасцю спартыўных мэтаў», а таксама неабходнасцю «змагацца з моцнымі камандамі, каб павышаць сваё спартыўнае майстэрства».

 

I змяніў Вышэйшую Лігу на “Гарадзею”…

 

Перад адыходам туды Іван даў невялікае інтэрв’ю:

 

– Чаму развіталіся з родным “Нёманам”?

 

– Яшчэ зімой я заключыў кантракт на паўгода. Зараз ён скончыўся. Я прыняў рашэнне, што трэба ў сваім жыцці нешта мяняць.

 

Вось і не працягнуў дамову.

 

– Як адрэагавала на Ваша рашэнне кіраўніцтва?

 

– Трэба спытаць у Сяргея Сахарэвiча. Мы нармальна пагаварылі. Без крыўд. Я адыграў у “Нёмане” шмат сезонаў, заўсёды выконваў свае прафесійныя абавязкі. Так выйшла, што прыйшоў час развітацца.

 

Правільна кажуць псіхолагі – месца працы трэба мяняць кожныя тры гады. У мяне так было ўсю кар’еру.

 

Першыя тры гады правёў у “Дынама”, потым тры сезоны – у “Дарыдзе”, столькі ж – у “Нёмане”, год – у “Шахцёры”, і зноў тры з паловай сезоны – у “Нёмане”.

 

– Засядзеліся?

 

– Так. Мне стала цяжка псіхалагічна. Я не разумею, за што змагацца ў другой шасцёрцы. На поле трэба імкнуцца да перамог. А ў нас цяпер няма ніякіх мэтаў.

 

З еўракубкаў ўжо вылецелі, у першую шасцёрку трапіць нерэальна. А хочацца змагацца з моцнымі камандамі, каб павышаць сваё спартыўнае майстэрства.

 

align=”left” alt=”Іван Дзянісевіч” width=”276″ height=”238″ >Іван з’яўляецца выхаванцам СДзЮШАР-6 г. Гродна (першыя трэнеры Уладзімір Фралоў і Юрый Емяльянчык).

 

У матчах наймацнейшай лігі Беларусі дэбютаваў у 2004 годзе ў складзе мiнскай «Дарыды» і на сённяшні дзень у сваім актыве мае 237 матчаў на вышэйшым узроўні, забіўшы ў вароты суперніка 37 галоў.

 

Выступаючы за салігорскі «Шахцёр» стаў срэбным прызёрам чэмпіянату Беларусі.

 

Многія гарадзенцы крытычна адрэагавалі на тое, што кіраўніцтва зноў “падпісала” Дзянісевіча і на тое, што яму ўжо зноў даюць капітанскую павязку.

 

Яўген Лебедзь – спартыўны аглядальнік газеты “Вечерний Гродно”:

 

– «Перад тым, як выказваць нейкую думку наконт гэтага пераходу, хацелася б пачуць меркаванні гульца і трэнера. Што прымусіла Івана вярнуцца у Гродна, а трэнера — падпісаць футбаліста.

 

Я добра ведаю Івана уже некалькі гадоў, сачу за яго кар’ерай, падчас якой ён ніколі не ганьбіў “Нёман”.

 

Таму яго леташнія выказванні перад пераходам у “Гарадзею”, спадзяюся, былі зробленыя на эмоцыях альбо неправільна падтлумачаныя журналістам.

 

Як бы там не было, я хачу спадзявацца, што Іван знойдзе сваю гульню, а яго тэрмін у клубе залежыць ад яго самога.

 

Хто будзе капітанам каманды павінна вырашыць сама каманда, а не галоўны трэнер».

 

Акрамя Дзянісевіча, кантракты з клубам падпісалі нядаўна Сяргей Сасноўскі, Андрэй Горбач і Аляксандр Анюкевiч, які яшчэ зусім нядаўна развітваўся з клубам.