Akute сыграюць у Гродне вялікі святочны канцэрт

|

Вялікі сольны святочны канцэрт ад гурта Akute, на якім музыкі прэзентуюць альбом Reaĺnaść i sny, пройдзе ў Гродне ў культурна-забаўляльным цэнтры Alpha Centauri 7 сакавіка.


Канцэрт напярэдадні свята 8 сакавіка пачнецца ў 19.00. Падчас канцэрта можна будзе набыць цішоткі, а таксама альбом Reaĺnaść i sny. Пасля арганізатары абяцаюць аўтограф-сэсію.

 

Уваход: 100 тыс. папярэдне, 120 тыс. – у дзень канцэрту. Квiткi ва ўciх касах KVITKI.BY, салонах Еўрасець i Связны.

 

Папярэдні сольны канцэрт Akute ў Гродне, у лютым 2013 году, прайшоў вельмі паспяхова і сабраў шмат прыхільнікаў гурта.