Карысныя кампетэнцыі па сакавіцкіх зніжках

|

Гродназнаўства і спартыўная журналістыка, вязанне і ландшафны дызайн, майстэрства прэзентацый і выкарыстанне новых медыяў для прасоўвання сваіх праектаў і кар’еры, школа фотарэпарцёра – усё гэтыя курсы даступныя зараз для гарадзенцаў.

Як адзначае дырэктарка ўстановы Лана Руднік, усе гэтыя курсы маюць аўтарскі характар і будуць ладзіцца экспертамі высокага класу.

align=”” width=”515″ height=”587″ > 

– “Мы ўсведамляем, што ў сучасным зменлівым свеце пастаянна трэба атрымліваць новыя веды і ўменні, каб заставацца запатрабаваным на рынку працы, паспяваць за тэмпам жыцця.

 

Пакуль у Беларусі не так шмат магчымасцей для гэтага.

 

Сваю ўстанову мы разглядаем як яшчэ адну магчымасць для людзей любога ўзросту атрымліваць веды і ўменні для ўласнага развіцця, рэалізацыі сваіх задумаў, прасоўвання свайго бізнесу.”

 

Паколькі ўстанова толькі пачынае сваю дзейнасць, то і кошты на яе адукацыйныя паслугі пакуль прамацыйныя. 

 

А з надыходам вясны на працягу трох дзён стануць яшчэ больш прываблівымі. 

 

Усе, хто запішацца на любыя з курсаў па тэлефоне альбо па электроннай пошце ў перыяд з 7 да 9 сакавіка, атрымаюць 25% зніжку.

 

Мэтай установы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” з’яўляецца спрыянне развіццю асобы, атрыманню ведаў і ўменняў, неабходных для жыцця ў сучасным свеце і працы на карысць грамадства.

 

Дадатковую інфармацыю пра курсы можна атрымаць на блогу ўстановы.