Пурым, музыка, вясна

| Без катэгорыі

Нагодай для канцэрта стала таксама рэлігійнае свята Пурым.

 

Перад некалькімі дзесяткамі гарадзенцаў выступіў калектыў з Лепеля “Мастер”.

 

На працягу амаль двух гадзін гучалі народныя і класічныя песні на іўрыце, беларускай і ангельскай мовах.

 

Як адначыў у канцы канцэрта галава габрэйскай супольнасці Гродна Барыс Квяткоўскі (на здымку Ланы Руднік ніжэй зправа), раней, калі габрэйскае жыццё ў горадзе квітнела, у гэтую сінагогу з канцэртамі запрашаліся лепшыя музыкі з Варшавы, Парыжу, Берліна, іншых вялікіх еўрапейскіх гарадоў.

 

 

Працягваць такую традыцыю плануюць і цяпер.

 

Барыс Квяткоўскі адзначыў таксама вялікі ўнёсак сям’і Зухавіцкіх у адраджэнне сінагогі і культурнага і рэлігійнага жыцця ў ёй.

Уладзімір Зухавіцкі (злева) з’яўляецца адным з галоўных мецэнатаў сінагогі

 

Па словах Квяткоўскага, вядомыя гарадзенскія мецэнаты ўклалі ў сінагогу ўжо больш за 5 міліярдаў рублёў. 

 

Фота і відэа Ірыны Новік