“Нёман”: смак рэваншу
Лёс сустрэчы вырашыўся ўжо ў першым перыядзе, калі гарадзенцы закінулі тройчы: вызначыліся Баярчук, Мядзьведзяў і Каршуноў.
Яшчэ адну шайбу ў сярэдзіне другога перыяду закінуў Крыстэк.
Такім чынам, лік у паўфінальнай серыі стаў 1-2 на карысць “Шахцёра”.
Чацьвёртая сустрэча каманд пройдзе ўжо заўтра таксама ў Гродне, а пятую гульню каманды згуляюць ужо ў Салігорску.
11 сакавіка. “Нёман” – “Шахцёр” 4-0 (3-0, 1-0, 0-0).