Сцебурака і Бартосік будуць гасцямі гарадзенскай “Мовы Нанова”
Тэмай чарговых заняткаў гарадзенскай “Мовы Нанова” будзе “Пісьменства”.
Усевалад Сцебурака нарадзіўся у Жлобіне ў 1981 г.
Пачаў друкавацца ў 1999 г. на старонках “Нашай нівы”.
Яго паэзія і проза друкаваліся у “ЛіМе”, часопісах “Куфэрак Віленшчыны”, “Дзеяслоў”, іншых выданнях.
Лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў” у намінацыі “Лепшы дэбют” (2004 г.).
Бард і пісьменнік Зміцер Бартосік нарадзіўся ў 1969 г. у Рыбінску (Расія). Пазней сям’я пераехала ў Гомель, зараз жыве ў Мінску.
Сам пра сябе кажа, што вырас на песнях Высоцкага і Акуджавы. У 2002 годзе выдаў кнігу апавяданняў з уласнага жыцця «Чорны пісталет».
Заняткі курсаў “Мова Нанова Гародня” праходзяць кожны панядзелак а 19-й гадзіне па адрасе вул. Будзёнага, 48а-63. Уваход вольны.