Іван Дзянісевіч прынёс “Нёману” перамогу над Брэстам

|

Нягледзячы на моцны вецер і халоднае надвор’е, гульню наведала каля 150 чалавек.

 

Жыхарам горада хацелася паглядзець на новаспечанную каманду, якая складалася з добра вядомых імёнаў.

 

“Нёман” выйшаў на поле ў наступным складзе: Васілючык , Сасноўскі, Пазьняк, Анюкевiч, Хачатуран, Лягчылiн, Пол Ралан Б.К, Дзянісевіч, Лісіца, Бомбель.

 

Запасныя: Курганскі, Едэшка, Наско, Лукашык, Сянкевіч, Журневiч, Штыгель, Забелін, Крывабок, Кавалёнак.

 

З капітанскай павязкай на поле выйшаў Іван Дзянісевіч.

 

Менавіта ён і забіў адзіны гол у сустрэчы, рэалізаваўшы пенальці.

 

Як пагаворваюць спецыялісты, на дадзены момант Іван не толькі заслугоўвае капітанскую павязку, але і па праве лічыцца лепшым гульцом у камандзе.

 

Усе матчы Нёмана ў міжсезонне-2015:

 

“Граніт ” – 1: 0 (Бомбель);

 

“Дынама ” Брэст – 0:0;

 

“Граніт ” – 1: 1 (Бомбель);

 

“Ліда ” (Д2) – 2: 2 (Лісіца, Бебей Кінг);

 

“Нафтан ” – 2: 2 (Бомбель, Сасноўскі);

 

“Дынама ” Брэст – 1: 0 (Дзянісевіч).

 

Як бачым, амаль праз матч удавалася вызначыцца Бомбелю.

 

Малады нападнік мае вялікі шанец замацавацца ў асноўным складзе, калі будзе працягваць гэтак жа вынікова і надалей.

 

Канкурэнцыю маладому форварду будуць складаць дасведчаны Дзмітрый Кавалёнак і Ігар Крывабок, які зноў вярнуўся ў Гродна.

 

Ужо праз тыдзень, а менавіта 21 сакавіка гарадзенскія футбалісты правядуць сваю першую гульню ў сезоне.

 

У Кубку на стадыі ¼ фіналу “Нёман” згуляе ў Барысаве з мясцовым БАТЭ.