Гарадзенец Сяргей Чэрнік стаў героем матчу за Суперкубак Беларусі

|

У Пінску за Суперкубак Беларусі змагаліся чэмпіён краіны – барысаўскі БАТЭ, і ўладальнік Кубка краіны – салігорскі “Шахцёр”.

 

У асноўны час матчу сапернікі мацнейшага не выявілі.

 

А вось ужо ў серыі пенальці дзякуючы гарадзенцу Сяргею Чэрніку перамога дасталася барысаўскаму клубу.

Ужо 21 сакавіка Сяргей можа выйсці ў форме БАТЭ супраць сваёй роднай каманды – гарадзенскага “Нёмана”.

 

У гэты дзень гэтыя клубы згуляюць паміж сабой у Барысаве ў чвэрцьфінале Кубка Беларусі.

 

14 сакавіка. БАТЭ 0-0 “Шахцёр” (3:0 па пенальці).