Мілаш Лачны: «Ні за што не вярнуся ў Беларусь»

|

– Я прыйшоў у “Нёман” аднавіць форму пасля траўмы. Мяне запэўнілі, што я буду гуляць пастаянна, я і наважыўся. Мой кантракт быў разлічаны на паўгады, таму не было ніякіх перашкод. Атрымалася нядрэнна. Ужо пасля трох матчаў за “Нёман” я атрымаў прапанову ад БАТЭ. Я ад яе адмовіўся, бо не хацеў заставацца ў Беларусі.

 

“Нёман” быў слабейшы, чым твой родны “Ружемберок”?

 

– Так. Заробак быў нядрэнны, але ўзровень футбалістаў не вельмі высокі. Лепшыя сышлі ў іншыя клубы, парачка гуляе ў Польшчы, напрыклад, Павел Савіцкі.

 

Другі раз гуляць у Беларусь не паедзеш?

 

– Ні за што. Мне цяпер 27 гадоў, і я стаў больш дасведчаным. Мне не трэба гуляць у больш слабой лізе, каб набраць форму.