Кубак Беларусі: У суботу “Нёман” згуляе з БАТЭ

|

Напярэдадні гульні прайшла прэзентацыя новай каманды, якая ў гэтым годзе будзе абараняць колеры нашага горада.

 

Вось у якім складзе распачынае сёлетні сезон “Нёман”:

 

Брамнікі: 1. Фамiн Раман (Расія), 99. Уладзiслаў Васілючэк, 12. Сяргей Курганскі.

 

Абаронцы: 3. Сасноўскі Сяргей, 4. Гольцаў Юрый, 6. Пазняк Аляксандр, 14. Анюкевiч Аляксандр, 20. Мацвееў Ягор, 23. Наско Аляксей, 25. Ляшко Яўген, 32. Горбач Андрэй.

 

Паўабаронцы: 7. Хачатуран Андрэй, 8. Пол Ралан Бебе Кінг (Камерун), 9. Дзянісевіч Іван,13. Едэшка Аляксандр, 15. Лукашын Антон, 17. Сянкевіч Ян, 18. Штыгель Андрэй, 21. Лісіца Ігар, 30. Забелін Павел, 46. Лягчылiн Аляксей.

 

Нападнікі: 10. Кавалёнак Дзмітрый, 11. Журневiч Васіль, 29. Бомбель Артур, 77. Крывабок Ігар.

 

Таксама на прэс-канферэнцыі кіраўнікі і гульцы каманды, распавялі пра задачы і пра праблемы клуба.  

 

Склад каманды істотна абнавіўся ў параўнанні з мінулым годам, але большасць гульцоў “Нёмана” – гэта ўраджэнцы гарадзенскай зямлі.

Напэўна ўжо ў гэтым сезоне месца асноўнага брамніка зойме Васiлючэк.

 

Што тычыцца абароны, то на дадзены момант у камандзе маецца тры гульцы з вялікім вопытам выступлення ў Вышэйшай Лізе.

 

Гэта новаспечаны капітан каманды – Сасноўскі і два гарадзенцы Анюкевiч і Горбач.

 

У паўабароне гэтак жа маецца моцны склад: навабранец команды- камерунскі паўабаронца Пол Ралан, а таксама вядомыя гарадзенскай публіцы гульцы – Хачатуран, Дзянісевіч, Лісіца і Лягчылiн.

 

Ну а ў нападзенні ў нас знаёмая карціна, якая не змяняецца ўжо на працягу некалькіх гадоў. Бомбель паказаў свае бамбардзірскія якасці ў перадсезонных гульнях, але ці зможа ён “выстралiць” у новым сезоне, застаецца пытаннем.

 

Кавалёнак і Крывабок, будуць, хутчэй за ўсё, мяняць адзін аднаго, але, магчыма, часам згуляюць у пары.

 

На новы склад гарадзенскага “Нёмана” можна паглядзець ужо ў гэтую суботу. 21 сакавіка ў ¼ фіналу Кубка Беларусі нашы хлопцы сустрэнуцца з ФК БАТЭ.

 

Матч пачнецца ў 19:00.