Кніжны клуб для дзяцей будзе працаваць у Гродне
28 сакавіка ў 12.00 у гарадзенскай антыкавярні “Жывы час” (вул.К.Марска 13/1) пачне сваю працу Кніжны клуб.
У яго праграме – інтэрактыўнае чытанне і знаёмства з працавітым бабром Касторам, вясновы майстар-клас, літаратурныя гульні, выстава-кірмаш кніг ад BABY-BOOK.BY.
У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў арганізатары просяць запісвацца заранёў па тэл. +375 29 7804005 (мтс) або +375 29 9698094 (vel).
Па гэтыж жа тэлефонах можна атрымаць дадатковую інфармацыю пра імпрэзу.