Зорны тайскі прафесіянал хоча паквітацца з гарадзенскім байцом
Гарадзенскі тайбаксёр Дзмітрый Варац (Гродна, клуб “Булат”) выйдзе ў рынг супраць знакамітага тайца Каапанлека, які правёў ужо больш за 300 баёў.
Сустрэча адбудзецца ў Мілане 11 красавіка.
“Шоў “Актагон”, дзе я сустрэнуся з Каапанлекам, адно з самых прэстыжных у Еўропе. Мы без лішніх развагаў далі згоду на гэты бой, хоць сустрэчаў з гэтым тайцам апошнім часам многія пазбягаюць. Падрыхтоўка ідзе па плане”, — кажа беларускі баец.
Дзмітрый Варац прагрымеў на ўвесь байцоўскі свет пасля таго, як летась увосень накаўтаваў яшчэ аднаго тайскага прафесіянала Ранграві.
Баец дае інтэрв’ю па-беларуску. Яго трэніруе знакаміты спецыяліст у галіне муай-тай Юрась Булат.